Задачи и функции

МЭТА дзейнасці Дзяржаўнай установы адукацыі “Любкаўшчынскі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад – сярэдняя школа” на 2020/2021 навучальны год:

      

       Стварэнне ўмоў для павышэння якасці адукацыі праз удасканаленне прафесійнай кампетэнтнасці педагогаў, стымуляванне дзейнасці ўсіх удзельнікаў адукацыйнага працэсу, накіраванага на комплекснае асобаснае і сацыяльнае развіццё кожнага навучэнца.

 

 

       ЗАДАЧЫ:

 

  1. Забяспечыць даступнасць і роўныя магчымасці атрымання якаснай адукацыі навучэнцамі ў адпаведнасці з індывідуальнымі асаблівасцямі, спрыяць фармаванню канкурэнтаздольнай асобы выпускніка ўстановы праз павышэнне метадычнага ўзроўню, інфармацыйнай і медыйнай культуры педагогаў, арганізацыю профільнай падрыхтоўкі і работы з высокаматываванымі навучэнцамі.

 

  1. Удасканаліць работу па захаванню і ўмацаванню здароўя навучэнцаў праз актывізацыю метадаў фізкультурна-аздараўленчай дзейнасці, фарміраванню іх нацыянальнай самасвядомасці.

 

  1. Садзейнічаць фарміраванню навыкаў бяспечных і адказных паводзін, ўкараненню ў адукацыйны працэс сучасных формаў работы па папярэджанні сямейнага недабрабыту і злачынстваў, супрацьпраўных паводзін непаўналетніх.

 

  1. Працягнуць працу па мадэрнізацыі і абнаўленню матэрыяльна-тэхнічнай базы ўстановы адукацыі, аснашчэнню яе сучаснымі сродкамі навучання і вучэбным абсталяваннем, спартыўным інвентаром.