На школьным участку сёння пасадзілі фруктовы сад

08.10.2022

Які гонар у таго чалавека, які пасадзіць дрэва! Пасадзіць дрэва, а ўраджай з яго будуць збіраць людзі, шмат – шмат гадоў. Збіраць будуць і дзякаваць таго чалавека, які пасадзіў гэта дрэва.

І ў ДУА  «Любкаўшчынская сярэдняя школа” вырашылі азеляніць і акультурыць школьны ўчастак, ператварыць яго ў фруктовы сад, каб было, дзе адпачыць, а праз некалькі гадоў атрымаць садавіну, багатую вітамінамі, і палепшыць здароўе. Бо сад – гэта мара, радасць, здароўе.

На школьным участку сёння пасадзілі фруктовы сад з 24 саджанцаў (яблыні, грушы, абрыкосы і персікі).

Ажыццяўленне мары стала паспяховым пры падтрымцы шэфскай арганізацыі ААА «Радзіма Якуба Коласа» ў асобе дырэктара Тарасевіча Юрыя Мікалаевіча.

Калектыў ДУА «Любкаўшчынская сярэдняя школа» шчыра ўдзячны за дапамогу! Мы даражым сяброўствам з нашымі шэфамі і спадзяемся на далейшае плённае супрацоўніцтва!