Шестой школьный день

Шосты дзень тыдня - субота - з'яўляецца арганічнай часткай цэласнай вучэбна-выхаваўчай сістэмы школы. Адной з важных задач, якія стаяць перад педагагічным калектывам школы, з'яўляецца эфектыўная арганізацыя выхаваўчай работы ў шосты школьны дзень. Яна плануецца і праводзіцца ў адпаведнасці з агульнашкольным планам работы школы, арганічна дапаўняючы і працягваючы яго. Асаблівая ўвага надаецца правядзенню ў суботу фізкультурна-аздараўленчай і спартыўна-масавай работы.

Мадэль шостага школьнага дня

дзяржаўнай установы адукацыі “Любкаўшчынская сярэдняя школа”

Мэты выхаваўчай работы ў шосты школьны дзень:

- умацаванне фізічнага, псіхічнага і маральнага здароўя;

- стварэнне эфектыўнай сістэмы грамадзянскага і патрыятычнага выхавання;

- інтэлектуальнае развіццё і грамадзянскае станаўленне школьніка;

- удзел дзяцей і падлеткаў у карысных справах і акцыях.

Задачы выхаваўчай работы ў шосты школьны дзень:

- фарміраваць у дзяцей і моладзі грамадзянскай пазіцыі праз удзел у сацыяльна значных справах, развіццё сацыяльнай актыўнасці;

- далучаць дзяцей і моладзь да маральна-духоўных каштоўнасцей праз клопат і захаванне прыроднага і культурнага багацця сваёй Радзімы;

- фарміраваць патрыятызм у дзяцей і моладзі, павагу да ветэранаў ВАВ і месцаў воінскай славы;

- фарміраваць патрэбнасць у маладога пакалення да клопату аб Радзіме, яе інтарэсах у абароне і захаванні экалагічных рэсурсаў;

- фарміраваць гарманічна развітую грамадска актыўную асобу;

- павышаць маральную і эстэтычную культуру вучняў;

- стварыць умовы паспяховай сацыялізацыі асобы дзіцяці;

- аднаўляць і развіваць фізічныя і духоўныя сілы дзяцей адпаведнай арганізацыяй вольнага часу.