Музей Якуба Коласа

19.11.2022

16 лістапада вучні нашай школы разам з настаўнікамі наведалі Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа ў г.Мінск.
Музей знаходзіцца ў будынку, дзе жыў пісьменнік з 1945 па 1956 гады.
Была праведзена экскурсія па экспазіцыйных залах музея, дзе расказвалася аб жыцці і творчасці Я.Коласа. Асаблівае ўражанне выклікала мемарыяльная частка. Там захоўваюцца: рабочы кабінет, гасцёўня, сталовая пісьменніка, яго асабістыя рэчы, бібліятэка.
Наведалі таксама плошчу Я.Коласа, на якой узвышаецца помнік песняру. Злева і справа ад помніка размешчаны скульптурныя кампазіцыі, якія адлюстроўваюць герояў твора пісьменніка.
У настаўнікаў і вучняў засталося многа станоўчых эмоцый ад наведвання музея.